Борыс Джонсан. Фота: AP

Борыс Джонсан. Фота: AP

Па падліках Бі-бі-сі, да дзвюх гадзін дня суботы аб падтрымцы Сунака, суперніка Трас у фінале нядаўніх выбараў лідара Кансерватыўнай партыі і прэмʼера, заявілі ўжо 112 дэпутатаў Палаты абшчын ад партыі торы.

Каб паскорыць абранне новага лідара пасля раптоўнага сыходу Трас, партыя на гэты раз увяла вельмі высокі прахадны барʼер: балатавацца змогуць толькі тыя, хто заручыцца падтрымкай мінімум ста чальцоў фракцыі торы ў Палаце абшчын.

Усяго ў Кансерватыўнай партыі зараз 357 мандатаў у ніжняй палаце парламента, і, адпаведна, вылучыцца змогуць не больш за тры кандыдаты.

У суботу раніцай экс-прэмʼер Борыс Джонсан прыляцеў у Лондан з Дамініканскай Рэспублікі, дзе адпачываў з сямʼёй. Як паведамляюць відавочцы, Джонсан прыбыў хоць і ў асяроддзі паложанай яму, былому прэмʼеру, аховы, але эканом-класам. Заяў адразу пасля прылёту ён рабіць не стаў.

Борыс Джонсан, Пені Мордант і Рышы Сунак. Калаж: BBC

Борыс Джонсан, Пені Мордант і Рышы Сунак. Калаж: BBC

Пені Мордант, паводле звестак Бі-бі-сі, пакуль падтрымаў 21 дэпутат. Будучы аўтсайдарам, яна тым не менш стала першай і пакуль адзінай з прэтэндэнтаў, хто афіцыйна заявіў аб намеры балатавацца. Яна нават ужо выпусціла першы перадвыбарчы ролік для шараговых сябраў партыі, якім, магчыма, давядзецца галасаваць у канцы працэсу выбараў.

Элізабэт Трас пайшла ў адстаўку 20 кастрычніка, прабыўшы на пасадзе прэмʼера Брытаніі ўсяго 45 дзён.

Пасля гэтага пачалі распаўсюджваць чуткі аб вяртанні ў вялікую палітыку Джонсана. Кандыдатуру былога прэмʼера падтрымаў міністр абароны Бэн Уолес.

У ліпені 2022 года сваю развітальную прамову Джонсан скончыў словамі героя фільмаў пра Тэрмінатара: «Я вярнуся, дзетка».

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1