Фота: АР

 Фота: АР

Як мінімум 41 загінулы — гэта мабілізаваныя за апошні месяц. Частка гэтых страт небаявыя: людзі паміралі ў навучальных цэнтрах, на палігонах і ў вайсковых часцях.

Аднак ёсць і тыя, хто загінуў на тэрыторыі Украіны. Іх гібель сведчыць аб тым, што мабілізаваных адпраўляюць на фронт практычна без падрыхтоўкі.

Напрыклад, траіх жыхароў Чэлябінскай вобласці прызвалі з 26 па 29 верасня, 3 кастрычніка яны апынуліся пад Луганскам, а 9 кастрычніка родным пачалі прыходзіць паведамленні пра іх гібель.

Жыхара бурацкага сяла Багдарын Андрэя Пічуева прызвалі 22 верасня, а ўжо 4 кастрычніка ён загінуў «пры выкананні вайсковага абавязку».

Страты сярод атрадаў добраахвотнікаў паказалі самы значны рост з пачатку вайны.

Колькасць пацверджаных стратаў сярод добраахвотнікаў можа стаць супастаўнай са стратамі ў ПДВ і мотастралковых войсках (добраахвотнікі — больш за 800 чалавек, ПДВ і мотастралковыя — больш за 1200).

З улікам затрымкі, з якой даследавальнікі атрымліваюць інфармацыю, можна сказаць, што асноўныя страты ў апошнія паўтара-два месяцы вайны неслі добраахвотнікі. Да іх журналісты адносяць байцоў атрадаў БАРС, «Ахмат», а таксама вайскоўцаў імянных рэгіянальных батальёнаў. Акрамя таго, яны лічаць добраахвотнікамі тых, хто заключыў кароткатэрміновы кантракт з Мінабароны пасля пачатку вайны.

Час ад заключэння кантракта да гібелі, паведамляюць журналісты, складае не больш за два месяцы.

За паўгода вайны ва Украіне загінула больш вайскоўцаў, чым за ўсю другую чачэнскую вайну.

21 верасня, пасля абвяшчэння Пуціным «частковай мабілізацыі», Сяргей Шайгу заявіў, што страты расійскага войска складаюць 5 937 чалавек забітымі. Гэта хлусня: нават па падліках паводле адкрытых крыніц загінулых да таго моманту было больш — а значыць, насамрэч гэтыя лічбы складаюць дзясяткі тысяч.

Клас
30
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
4