Экспертка праекта Алена Новікава — доктарка з больш чым 21-гадовым стажам у Беларусі. Гінеколаг, рэпрадуктолаг, кандыдат медыцынскіх навук.
Акаўнт «Жаночае не сорамна» дапаможа даведацца:
— што трэба ведаць перад паходам да доктара;
— якія пытанні зададуць на аглядзе;
— з якіх этапаў складаецца агляд і якія аналізы бяруць;
— як часта трэба наведваць гінеколага;
— праграмы, якія рэкамендуюць дактары і іншае.
Аўтары кампаніі хочуць, каб беларускі не баяліся паходаў да гінеколагаў (і рэгулярна хадзілі на агляд), адкрыта абмяркоўвалі праблемы жаночага здароўя, дзяліліся рэкамендацыямі доктараў адна з адной і смела адмаўляліся ад спецыялістаў, калі з імі некамфортна.





