Сярод краін, выхадцы з якіх памянялі сваё ранейшае грамадзянства на беларускае — Азербайджан, Арменія, В'етнам, Германія, Іран, Казахстан, Латвія, Ліван, Літва, Сірыя, Турцыя, Украіна, Эстонія і іншыя.

Што за расійскія спартсмены прынялі грамадзянства Беларусі, не паведамляецца, адзначаецца толькі, што «ўсе яны ўжо паказалі сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах». 

Адначасова Лукашэнка адхіліў шэраг заяў ад асоб, якія «доўгі час нідзе не працавалі, неаднаразова парушалі законы Беларусі».

9 жніўня 2021 года ён даручыў падначаленым спрасціць працэдуру атрымання грамадзянства і дазволу на жыхарства грамадзянамі Украіны. За гэты час новымі грамадзянамі Беларусі ягонай воляй сталі 6758 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2