Данііл Чаўнакоў і Арцём Жэрнак
29-гадовы Арцём Жэрнак і 20-гадовы Данііл Чаўнакоў былі затрыманыя 17 лістапада 2021 года. Амаль год яны знаходзяцца пад вартай у СІЗА-1, паведамляе «Вясна».
У Мінскім гарадскім судзе іх судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Арцём не згодны з вынесеным рашэннем і мае намер яго абскардзіць. У найбліжэйшы час будзе пададзена апеляцыя на прысуд суда.





