Вось што заявіў Віктар Хрэнін на сустрэчы ў Гомелі:
«Трэба аб'яднацца ўсяму грамадству. І, як сказаў кіраўнік дзяржавы, кожны павінен займацца сваёй справай. <…> Мы задзейнічаем усе існуючыя формы і спосабы, перш за ўсё прэвентыўнага недапушчэння развязвання агрэсіі. І гэтую задачу мы будзем выконваць чаго б нам гэта ні каштавала.
Нягледзячы на пэўную трывожнасць, хачу падкрэсліць: на сёння відавочнай пагрозы стварэння наступальных груповак мы пакуль не бачым. Але мы гэта ўсё вельмі ўважліва адсочваем і рэагуем».
Лагічна, што пагрозы ад наступальных груповак няма, калі гэтыя наступальныя групоўкі прыдуманыя для ўзмацнення рэпрэсій супраць народа і апраўдання саўдзелу ў вайне.






А как же джипы и гусеницы польских танков на границе? Совсем заврались уже?