Ва Украіне выкрылі маштабную схему кантрабанды цыгарэт з Беларусі
Грузы беларускіх цыгарэт траплялі ва Украіну з краін Еўрасаюза пад выглядам транзітных. Усяго задакументавана затрыманне 50 млн пачкаў на агульную суму 440 тысяч даляраў, паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае бюро расследаванняў. У схеме ўдзельнічалі два ўкраінскія мытнікі, ім ужо выставілі падазрэнні.
Адзначаецца, што з-за немагчымасці прамых паставак кантрабанды з Беларусі арганізатары праклалі маршрут праз Еўрасаюз. У дакументах для еўрапейскіх кантрольных службаў было пазначана, што груз ідзе транзітам у Грузію. Аднак на румынска-ўкраінскай мяжы ў кіроўцаў грузавікоў ужо былі іншыя дакументы, паводле якіх ніякага грузу ў іх не было.
Кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ва Украіне, а мытнікі прыкрывалі кантрабандыстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ