Расійскія вучэнні з баявой стральбой разлікаў ЗРК С-300. Скрын відэа

Расійскія вучэнні з баявой стральбой разлікаў ЗРК С-300. Скрын відэа

«Нам па паветраных цэлях няма куды біць, ва ўкраінцаў авіяцыі практычна не засталося», — тлумачыць Гурулёў. Таму, паводле яго, расіяне «паспрабавалі С-300, С-400 біць па наземных цэлях».

«Добра атрымліваецца, адхіленне не большае за 20-30 метраў», — кажа ён.

Паводле яго, С-400 ад пачатку былі прыстасаваныя для выкарыстання па наземных цэлях, а С-300 трэба перанастройваць, але з’явліся праграмы, цяпер пераналадзіць і С-300 — «нескладана, умомант робіцца».

«У С-300 хуткасць вар’яцкая, яе збіць — цэлая праблема, матэматычнае чаканне паражэння цэлі практычна 98%. Гэта вельмі сурʼёзна, вельмі эфектыўна», — хваліцца ён.

Чытайце таксама:

ІТ-забойцы. Расследавальнікі ідэнтыфікавалі 30 расійскіх інжынераў, якія наводзяць кіраваныя ракеты на ўкраінскія гарады

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
35