Раман Галоўчанка і Ігар Бабушкін. Скрыншот з відэа

Раман Галоўчанка і Ігар Бабушкін. Скрыншот з відэа

«Гэта лесаматэрыялы, піламатэрыялы, хімічныя рэчывы, мінеральныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі і гэтак далей», — сказаў Галоўчанка.

Прапанаваныя астраханскімі ўладамі ўмовы па перавалцы і захоўванні беларускіх грузаў прэм'ер назваў прывабнымі.

Таксама губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін прапанаваў Галоўчанку пабудаваць лагістычны цэнтр для беларускіх тавараў у партовай асобай эканамічнай зоне ў гэтай вобласці.

Тыдзень таму віцэ-прэм'ер Сівак паведаміў, што беларускія прадпрыемствы нарошчваюць экспарт праз парты Расіі і па чыгунцы ў Кітай. Відаць, грузы па Каспійскім моры таксама мусяць пайсці туды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?