Класічны «Усходні экспрэс» хадзіў па маршруце да 1977 года. Не так даўно ягоныя старыя вагоны выпадкова знайшлі на польскай чыгуначнай станцыі. Accor вырашыла адрамантаваць іх і вярнуць да жыцця.
Да праекта прыцягнулі студыю дызайну Maxime d'en Angeac. Цягнік плануюць выкарыстоўваць у тым ліку і ў турыстычных мэтах. Некаторыя фірмы ўжо распрацоўваюць свае маршруты.





