У кнігу «Што раньш было» ўвайшлі грунтоўныя краязнаўчыя даследаванні тапанімікі і гісторыі родных мясцін, развагі пра нацыянальную самаідэнтыфікацыю землякоў на падставе выдання «Нашы касцёлы», а таксама апавяданне «Манерка», што вяртае чытачоў у клопаты гаваркой вёскі, ад якой да нашага часу засталася толькі назва на карце Беларусі.

Гістарычную памяць Мёршчыны рупліва захоўваюць Вітаўт Ермалёнак, Сяргей Панізнік, Алена Масла…

Краязнаўчая праца Франца Сіўко вылучаецца асаблівай увагай да каштоўных дыялектных слоў і выразаў, да лёсаў асобных землякоў, да драбніц вясковага побыту, што імкліва сыходзіць у нябыт.

Прэзентацыя выдання «Што раньш было» адбудзецца 10 лістапада ў 16.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы. Усе зацікаўленыя маюць шанец дазнацца, ці варта было красці манерку і ці далёка ад Кубы да Абісініі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0