Фота: 15min.lt

Фота: 15min.lt

Паводле звестак Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Літвы, па выплачаных у гэтым перыядзе падатках EPAM Sistemos і Wargaming Vilnius саступілі толькі дата-цэнтру амерыканскай карпарацыі Western Union — Western Union Processing Lithuania.

Па абаротах і, адпаведна, падатковых плацяжах літоўскія дочкі EPAM Systems і Wargaming Group аказаліся наперадзе, напрыклад, такіх кампаній, як IBM Lietuva, першага літоўскага стартапа-адзінарога Vinted і мясцовага падраздзялення амерыканскай IT-карпарацыі Cognizant Technology Solutions DEBRIDGE LT.

Упершыню ў гэтым годзе EPAM systems і Wargaming Vilnius былі ўключаныя і ў топ-500 найважнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. Па выніках дзевяці месяцаў яны здолелі падняцца ў першую частку спісу: Epam Sistemos з сумай выплат €6,1 млн стала 177-й, Wargaming Vilnius — €5,2 млн — 206-й.

Усяго ў мясцовай IT-індустрыі прадстаўлены больш за тры дзясяткі кампаній з беларускімі ўласнікамі. Большасць з іх зарэгістраваныя на працягу апошніх двух гадоў. У дваццатку найважнейшых у галіне, акрамя EPAM Sistemos і Wargaming Vilnius, уваходзяць таксама Gurtam і Andersen Soft. Па выніках студзеня-верасня яны заплацілі ў літоўскую казну па €1,8 млн і €1,7 млн адпаведна.

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1