Кіраўнік запаведніка Аляксей Цішкавец у каментары газеце «Хойніцкія навіны» назваў інфармацыю фэйкам.
«Ніякай прысутнасці на тэрыторыі запаведніка не зафіксавана. Дзейнасць установы праходзіць у штатным рэжыме. На абсалютна ўсіх квадратах праводзіцца кругласутачны маніторынг. (…) У фэйкавай навіне пераконваюць, што са спадарожніка бачныя пратаптаныя дарогі ў былых населеных пунктах. Аднак гэта не больш чым шляхі, па якіх ідуць падчас маніторынгу», — заявіў Цішкавец.
Мы не можам праверыць праўдзівасць гэтай заявы. Раней лукашэнкаўцы не раз распаўсюджвалі заведама хлуслівую інфармацыю адносна вайны ва Украіне і на іншыя тэмы.