Фота: Tengrinews.kz

Фота: Tengrinews.kz

Як адзначыў спікер Сената Казахстана Маўлен Ашымбаеў, парламентарыі разглядаюць прыняты закон як «акт гуманізму з боку грамадства і дзяржавы». У прыватнасці, закон аб амністыі прадугледжвае вызваленне ад крымінальнага пераследу асоб, якія ўчынілі злачынствы невялікай і сярэдняй цяжкасці.

Тым, хто быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, скароцяць тэрміны знаходжання ў зняволенні на тры чвэрці і напалову адпаведна.

Асобна ў законе прапісаная адказнасць грамадзян, якія ўчынілі «экстрэмісцкія, карупцыйныя злачынствы, дзяржаўную здраду», арганізатары масавых беспарадкаў, рэцыдывісты, гвалтаўнікі. Яны не падпадаюць пад амністыю.

Таксама ў законе агавораныя магчымасці і спосабы рэсацыялізацыі вызваленых асоб — працаўладкаванне, аказанне медыцынскай дапамогі і афармленне дакументаў.

Паводле звестак Генеральнай пракуратуры Казахстана, у выніку пратэстаў у студзені гэтага года пацярпелі 4353 чалавекі, загінулі 238. 

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0