Малады чалавек раней судзімы: новыя злачынствы ён здзейсніў, маючы неадбытае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі і не пагашаную судзімасць.
У маі і чэрвені ён скраў чужую маёмасць з дамоў у вёсцы Азярніца і аграгарадку Дварэц.
Так у Азярніцы ён папрасіў ежы ў 84-гадовай мясцовай жыхаркі. Калі тыя яго накарміла, ён стаў душыць жанчыну і патрабаваць грошы. Толькі пачуўшы хрыпы і згоду аддаць грошы, адпусціў бабулю. Затым папрасіў прабачэння і сышоў з месца здарэння.
Хлопца затрымалі і змясцілі пад варту.