Фота: AP

Фота: AP

У верасні 2022 года расійскія афіцэры апісвалі роты на херсонскім кірунку, што складаюцца з шасці-васьмі чалавек у кожнай. Пры гэтым роты павінны складацца з прыкладна 100 чалавек.

За апошнія шэсць тыдняў назіраецца відавочны пераход расійскіх сухапутных войскаў да доўгатэрміновай абарончай пазіцыі на большасці ўчасткаў лініі фронту, заўважае разведка. Верагодна, кіраўнікі зразумелі, што моцна недаўкамплектаваныя і дрэнна навучаныя сілы ва Украіне пакуль здольныя толькі да абарончых аперацый.

Але нават калі Расіі ўдасца ўмацаваць доўгатэрміновыя абарончыя рубяжы ва Украіне, яе аператыўная схема застанецца ўразлівай, лічыць брытанская разведка.

Паколькі, каб вярнуць сабе ініцыятыву, Расіі спатрэбіцца адрадзіць больш якасныя, мабільныя сілы, здольныя дынамічна супрацьстаяць украінскім прарывам і праводзіць уласныя буйнамаштабныя наступальныя аперацыі.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0