Пуцін на Міжнароднай дыяментавай канферэнцыі ў Нью-Дэлі, Індыя. 11 снежня 2014 года. Фота: Associated Press

Пуцін на Міжнароднай дыяментавай канферэнцыі ў Нью-Дэлі, Індыя. 11 снежня 2014 года. Фота: Associated Press

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) ў сваім штогадовым аглядзе вельмі ясна паказала: вайна ва Украіне назаўжды змяніла энергетычны ландшафт.

Свет сутыкнуўся з сапраўды глабальным энергетычным крызісам. Рынкі і гандлёвыя патокі не вернуцца да ранейшага стану. Журналістка робіць выснову, што выкарыстанне выкапнёвага паліва дасягне піку цягам дзесяцігоддзя.

Станоўчая дынаміка для вугалю часовая, залатая эра газу скончылася.

І той, хто прайграе, відавочна — гэта Расія.

Залежная ад вуглевадародаў эканоміка Расіі была ўразлівай задоўга да ўварвання ва Украіну. Масква амаль не рабіла намаганняў, каб адаптавацца да кліматычных выклікаў, у той час як яе ключавыя кліенты рабілі гэта, разлічваючы на даходы ад нафты і пераацэньваючы ролю газу як паліва пераходнага перыяду.

Расія ніколі не вернецца да экспарту выкапнёвага паліва на ўзроўні 2021 года. Доля Расіі на міжнародным рынку газу скароціцца з 30% у мінулым годзе да 15% да 2030 года.

Летась краіна экспартавала больш за 7 мільёнаў бараляў нафты за дзень, але, паводле ацэнак МЭА, да 2030 года экспарт знізіцца на чвэрць нават пры найлепшым сцэнары. Ужо ў сярэдзіне 2020-х Паўночная Амерыка будзе экспартаваць больш нафты, чым Расія.

Расія раней абвяргала змрочныя прагнозы МЭА. Неўзабаве пасля пачатку вайны агенцтва заявіла, што экспарт нафты неадкладна ўпадзе на чвэрць, бо пакупнікі будуць пазбягаць Масквы. Гэтага не адбылося. Але з траекторыяй развіцця падзей цяжка не пагадзіцца — Расія з цяжкасцю пераарыентуе свой газ на Азію, а экспарт вугалю стрымліваецца чыгуначнымі і іншымі лагістычнымі праблемамі.

Змрочная перспектыва будучыні расійскай вытворчасці ўскладняецца адсутнасцю доступу да заходняга капіталу, іх пастаўшчыкоў паслуг і тэхналогіяў. Без іх Масква не зможа асвоіць новыя нафтавыя радовішчы і пашырыць вытворчасць звадкаванага прыроднага газу.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0