У апошнія выхадныя кастрычніка, з 29 на 30 кастрычніка, краіны Еўропы, у тым ліку і суседзі Беларусі, пераходзяць з летняга на зімовы час.
Стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00. У Расіі стрэлкі гадзіннікаў, як і ў Беларусі, ужо больш за 10 гадоў не пераводзяцца.
Розніца з Варшавай, Берлінам і Парыжам у Мінска з 30 кастрычніка будзе 2 гадзіны, а розніца з Вільняй і Кіевам — 1 гадзіна.
У канцы сакавіка гэтыя краіны вернуцца на летні час.