Стала вядома, што пасля двух месяцаў знаходжання у СІЗА ўмовы ўтрымання Сяргея ў турме Жодзіна змяніліся:

«Пасля доўгіх пакут усведамляеш, якое гэта шчасце — пакаёвая тэмпература. А кубак кавы «Старбакс» — гэта нешта неверагоднае! Тонкі турэмны матрац з ануч, раскладзены на жалезных нарах, здаецца пуховай пярынай, а турэмная камера — футбольным полем. На вуліцы падчас прагулкі нават закружылася галава… Дзякуй усім беларусам, маёй жонцы, замежным палітыкам, Amnesty International і ўсім іншым, хто падтрымліваў!» — напісаў Ціханоўскі.

Цяпер у Сяргея зноў з'явілася магчымасць атрымліваць і адпраўляць лісты, таму ён будзе рады кожнаму, хто яму напіша.

Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны на 18 гадоў зняволення.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
10