Жыхарка Магілёва ехала ў Мінск, каб напісаць скаргу ў адну з інстанцый.

Аднак нейкім чынам замест сталіцы яна прыехала ў Гродна. Тут жанчына вырашыла прагуляцца па краме на вуліцы Ціміразева.

У гандлёвым цэнтры жанчына папрасіла, каб яе пакупкі ў калясцы вазіў прадавец. Той адмовіўся. Жанчына купіла тавараў больш чым на 100 рублёў, якія расклала ў дзве сумкі.

Далей яна накіравалася да інфармацыйнага цэнтра, каб падаць скаргу на таго самага прадаўца, які адмовіўся вазіць каляску. Падчас напісання невядомы мужчына скраў адну сумку з прадуктамі.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Пакуль знайсці мужчыну не ўдалося. 

Клас
7
Панылы сорам
46
Ха-ха
127
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
3