Такім чынам, гаворка ідзе пра дом па вуліцы Акадэмічнай, 23. Будынак узводзіўся для работнікаў Акадэміі навук. Ад дома да ўстановы — усяго сотня метраў. Узводзіўся шматкватэрны пяціпавярховы дом у пачатку 60-х. Цяпер тут прадаецца пяціпакаёвая кватэра плошчай 98 квадратных метраў.

У кватэры — роўна 5 ізаляваных пакояў плошчай ад 9 да 17 «квадратаў». Усе ўваходы ў пакоі — з агульнага калідора.

Кухня ў кватэры адна, яе плошча складае 11 «квадратаў». Санвузел у камуналцы раздзельны, насупраць яго размешчаныя 4 шафы.

Мяркуючы па фатаграфіях, кватэра знаходзіцца ў нядрэнным стане: у многіх пакоях зроблены рамонт, ёсць аздабленне і ў агульным калідоры.

Што да самога дома, то ў ім некалькі гадоў таму быў зроблены капрамонт: будынак уцяплілі, фасады пафарбавалі, трубы камунікацый замянілі.

Цікава, што кватэру побач з метро можна купіць як цалкам, так і па асобных пакоях.

Паколькі жыллё знаходзіцца на першым паверсе, яно можа зацікавіць прыватны бізнэс: кватэру можна вывесці з жылога фонду. Агульны кошт кватэры — 95 тысяч даляраў.

Што тычыцца асобнага продажу па пакоях, то невялікі адрамантаваны пакой плошчай крыху больш за 9 квадратаў можна купіць за 17 тысяч даляраў, а гатовы да пражывання пакой плошчай 12 квадратных метраў − за 22 тысячы даляраў.

Вядома, варта адзначыць шыкоўнае размяшчэнне пяціпавярховіка. Зусім побач — праспект Незалежнасці, парк Чалюскінцаў, Батанічны сад.

Клас
12
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3