Сёння Андрэй Хадановіч расказвае:
— як Міхась Чарот зрабіў «Купалінку» песняй, якую мы ведаем цяпер;
— якога паэта лічаць беларускім Ясеніным;
— чаму яўрэйскія паэты не мелі шанцаў выжыць у Беларусі ў 1930-я.
«Вяртаем памяць пра адно з найцікавейшых беларускіх пакаленняў у літаратуры. Гэта справа нашага культурнага багацця і гэта справа нашай самапавагі. Мы не перакрочым у шчаслівую будучыню, не разабраўшыся належным чынам з нашым трагічным мінулым.
Болей увагі да гэтага пакалення, і, магчыма, мы дамо рады з сённяшнімі выпрабаваннямі і сённяшнямі нашчадкамі катаў, забойцаў і тэрарыстаў, якіх мы безумоўна пераможам. Жыве беларуская паэзія! Жыве Беларусь!»





