32-гадовы мужчына з Ніжагародскай вобласці спрабаваў запісацца на вайну добраахвотнікам. Але яму адмовілі, бо ў таго быў «белы білет».
Пасля маладзён спрабаваў трапіць у ПВК, але там яму адмовілі з-за набітага герба Украіны, піша Baza.
Спачатку вярбоўшчыкі татуіроўку не заўважылі, і мужчына нават паспяхова прайшоў паліграф, хоць экспертаў злёгку збянтэжыла наяўнасць у яго сваякоў ва Украіне. Затым ніжагародца папрасілі расказаць пра свае асаблівыя прыкметы, каб іх сфатаграфаваць, і так на яго шыі выявіўся «трызуб».
Мужчына патлумачыў, што яго сям'я жыла пад Адэсай, але ў канцы дзевяностых пераехала ў Расею і атрымала грамадзянства. Татуіроўку ж ён набіў яшчэ ў 2010 годзе і асаблівага сэнсу ў яе не ўкладваў, акрамя напаміну аб краіне, у якой ён нарадзіўся.
Цяпер у маладзёна два варыянты: застацца дома або звесці трызубец з шыі дзеля адпраўкі на «спецаперацыю».






ё 3-ти - сказаць, што гэта герб Заслаўя