Пакуль жанчына адпачывала ў адным з санаторыяў Рэчыцкага раёна, з ёй звязаўся «супрацоўнік мытнай службы», які даў кантакты карты, на якую трэба было пералічыць 1300 рублёў — нібыта збор за атрыманне каштоўнай пасылкі з ЗША. Яны паверыла і пералічыла. І гэтым самым патрапіла на вуду махляроў.
Пры гэтым картка, на якую пералічыла грошы пацярпелая, была вырабленая ў Беларусі. Завяла яе па просьбе такога ж «сябра», толькі гэтым разам з Лондана, іншая беларуска, якая перадала махляру ўсе звесткі. Як кажуць у Рэчыцкім РАУС, карта выкарыстоўвалася дзеля падобных мэтаў неаднаразова, і верагодна, што па гэтай самай схеме.