У дзясятцы запатрабаваных кірункаў увайшлі, акрамя Мінска, расійскія гарады: Санкт-Пецярбург, Масква, Казань, Ніжні Ноўгарад, Кіславодск, курорт у Краснадарскім краі Эста-Садок і іншыя. Затое зніклі са спісу ўсе гарады Крыма.

Па Мінску, паводле ўладальніка расійскага сэрвісу анлайн-браніравання жылля для адпачынку Суточно.ру Юрыя Кузняцова, назіраецца самы высокі прырост попыту. У цэлым у параўнанні з мінулым годам попыт гэтай восенню на ўнутраныя напрамкі і краіны блізкага замежжа на навагоднія святы вырас у некалькі разоў, адзначае ён, і звязана гэта не толькі з павелічэннем попыту, але і з сыходам з Расіі заходніх сэрвісаў. А з Мінскам да таго ж цалкам адкрылася раней закрытая з-за каранавірусных абмежаванняў мяжа для перасячэння аўтамабілямі. 

Сярэдні кошт пасутачнай арэнды кватэр у Мінску на гэтыя навагоднія святы складае 214 беларускіх рублёў, што на 48% вышэй, чым на мінулы Новы год.

«Да Новага года прыросту сярэдніх цэнаў не чакаецца, таму што арэндадаўцы ўжо выставілі актуальныя цэны. А раннія браніраванні, як правіла, ідуць на добрыя, дарагія аб'екты. У цэлым месцаў яшчэ вельмі шмат, цяпер працэнт забраніраванага жылля на нашым сэрвісе складае каля 15%,» — дадае Юрый Кузняцоў.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
18