Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Само бамбасховішча — закапаны на 4,5 метра пад зямлёй жалезабетонны звод плошчай 85 «квадратаў». На паверхні ёсць два ўваходы, адзін з якіх завалены смеццем, а да другога трэба прабірацца праз зараснікі.

Запасны выхад адшукаць няпроста. Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Запасны выхад адшукаць няпроста. Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Бункер пабудавалі вайскоўцы ў 1984 годзе. З тых часоў аб'ект ні разу не рамантаваўся, але стан яго дагэтуль вельмі добры.

Памяшканне замыкаецца на масіўныя гермадзверы. Каб адчыніць іх, спатрэбіцца прыкласці нямала намаганняў. Адразу за дзвярыма — спуск на глыбіню больш за чатыры метры, а далей — яшчэ два праёмы для дзвярэй, якія можна паставіць у выпадку рэальнай пагрозы. Таўшчыня жалезабетонных сценаў — 1 метр, вышыня столяў — 2,7 метра.

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Сюды пракладзеныя камунікацыі для электрычнасці, ёсць агрэгаты для вентыляцыйнай сістэмы. Яны не падлучаныя, але ў працоўным стане. Таксама ў бамбасховішчы ёсць туалет са спраўнай каналізацыяй. Адначасова ў бункеры могуць знаходзіцца каля 80 чалавек.

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

У 2020 годзе аб'ект прадалі на дзяржаўным аўкцыёне за сімвалічную суму — дзве тысячы даляраў. Першы ўласнік акультурыў тэрыторыю плотам і планаваў пабудаваць тут саўну, стылізаваную пад бункер. Але ў выніку зразумеў, што не пацягне, і выставіў на продаж. Наступны ўладальнік дзейнічаў па такой жа схеме — купіў нядорага, нейкі час выкарыстоўваў памяшканне ў якасці склада будматэрыялаў, а потым прадаў крыху даражэй.

Зараз бамбасховішча выстаўлена на продаж за 14 тысяч даляраў. Разам з будынкам прадаецца ўчастак плошчай 4,35 соткі, на якім можна пабудаваць што-небудзь невялікае: лазню, хлеў, гараж.

Агрэгаты для вентыляцыйнай сістэмы не падлучаныя, але ў працоўным стане. Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Агрэгаты для вентыляцыйнай сістэмы не падлучаныя, але ў працоўным стане. Фота Віктара Талочкі / Sputnik

У агенцтве нерухомасці тлумачаць, што памяшканне можна выкарыстоўваць для квэстаў, захоўвання буйнагабарытных рэчаў, зоны адпачынку або дробнай вытворчасці. «Па рынкавых цэнах яно сапраўды не дарагое», — канстатуе рыэлтарка.

Запатрабаванасць такіх аб'ектаў, па яе словах, вырасла на фоне заяў пра ядзерныя атакі. Кожны дзень тэлефануюць патэнцыйныя кліенты, прыходзяць заяўкі на дэманстрацыю бункера.

Праўда, праз тры месяцы збудаванне так пакуль і не прададзена.

Паводле звестак МНС, у Беларусі больш за пяць тысяч розных закрытых збудаванняў, якія можна выкарыстоўваць для сховішча ў выпадку ў тым ліку і ракетных удараў. Як правіла, гэтыя памяшканні знаходзяцца на прадпрыемствах і ў падвалах шматкватэрных дамоў. Але будынкаў такога тыпу, якія стаяць асобна, зусім няшмат.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0