Фота: vecteezy.com

«Дагэтуль на ўсе нашыя звароты да дзяржаўных органаў мы не атрымалі канкрэтных адказаў. Трымаемся далей у ружанцовай малітве вакол касцёла і дома ў сем’ях», — паведамляецца на парафіяльным сайце.

У парафіі нагадалі, што 2 лістапада ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць усіх спачылых вернікаў. Супольнасць заклікалі асабліва маліцца за «ўсіх памерлых, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве касцёла, барацьбе за яго вяртанне вернікам у 1990 годзе, а таксама ўсіх, хто ў розныя часы маліўся ў нашым касцёле».

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень Адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Улады: Чырвоны касцёл застанецца касцёлам, але цяпер трэба «канструктыўна спрацавацца»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4