Фота: AP
Сябры партыі былога прэм'ера паведамляюць, што ў выніку страляніны паранены яшчэ чатыры чалавекі.
Аднаго з нападнікаў застрэлілі, паведаміў агенцтву Франс Прэс памочнік экс-прэм'ера Раўф Хасан. «Яшчэ адзін мужчына затрыманы паліцыяй», — дадаў ён.
Па дадзеных пакістанскіх СМІ, 70-гадовы палітык дастаўлены ў бальніцу, яго стан не выклікае апасенняў у медыкаў.
«Гэта быў замах на яго, спроба палітычнага забойства», — заявіў Франс Прэс Раўф Хасан.
0
0
0
0
0
0