Краіны G7 (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, Францыя, Японія і ЗША) і Аўстралія дамовіліся ўсталяваць фіксаваную цану на расійскую нафту, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

«Кааліцыя [краіны G7 і Аўстралія] пагадзілася, што цэнавая столь будзе фіксаванай цаной і будзе рэгулярна пераглядацца, а не зніжкай да індэкса [цэнаў]», — сказаў адзін з суразмоўцаў. Паводле яго слоў, гэта дазволіць «павысіць стабільнасць рынку і спрасціць захаванне [абмежаванняў], каб мінімізаваць нагрузку на ўдзельнікаў рынку».

Па словах некалькіх крыніц, цана пакуль не ўстаноўлена, яе павінны зацвердзіць у найбліжэйшыя тыдні.

«Вялікая сямёрка» і Аўстралія дамовіліся рэгулярна пераглядаць фіксаваную цану «па меры неабходнасці», — сказаў адзін з суразмоўцаў. Пры гэтым ён адзначыў, што прывязка цаны як дысконту да якога-небудзь індэкса прывяла б да занадта вялікай валацільнасці і магчымага вагання цэн. «Кааліцыя асцерагаецца, што плаваючая цана, прывязаная да ўзроўню, ніжэйшага за эталон Brent, можа дазволіць Расіі абысці абмежаванні, скараціўшы прапанову», — растлумачыла іншая крыніца.

Першапачаткова абмяркоўвалася ўсталяванне лімітавай цаны на расійскую нафту ў дыяпазоне $40-60 за бараль, аднак пазней кіраўнік Мінфіна ЗША Джанэт Йелен прапанавала абмежаваць яе да $60.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0