Нагадаем, што 28 верасня Мінскі гарадскі суд прысудзіў журналістцы 8 гадоў зняволення. Ксенію, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, абвінавачвалі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 

За час знаходжання за кратамі ў Ксеніі Луцкінай моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе жанчыне зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў галаве.

— Пасля вынясення прысуду мне дазволілі спатканне з Ксеніяй у СІЗА на Валадарскага, — кажа Алег Луцкін, бацька журналісткі. — А 25 кастрычніка яе перавезлі з Мінска ў СІЗА Гомеля, дзе яна і будзе чакаць разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

— Як зараз самаадчуванне дачкі?

— Са здароўем усё кепска. Хвароба не адступае, таму ў яе пастаянныя галаўныя болі, трасуцца рукі і ногі.

Яшчэ калі была ў Мінску ў СІЗА, Ксеніі абяцалі дадатковае медыцынскае абследаванне, але абяцанні так словамі і засталіся. Сказалі: магчыма, у Гомелі зробяць МРТ. Адным словам, можа, зробяць, а можа, і не зробяць…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?