Фота: vecteezy.com

Участкі скуры пад вачамі — самыя далікатныя на ўсім целе, і церці іх — тое ж самае, што церці пялёсткі ружаў. Калі вы робіце гэта занадта часта, напрыклад, больш за два разы на дзень, трэба з гэтым нешта рабіць, піша Huffpost.

Ёсць некалькі прычын, якія могуць прымусіць часцей цягнуцца рукамі да вачэй, — напрыклад, іх сухасць. Калі церці вочы, сапраўды стане лягчэй, але ёсць лепшы выхад: скарыстайцеся кроплямі для ўвільгатнення вачэй і, магчыма, заплануйце візіт да афтальмолага.

Таксама вочы могуць свярбець праз алергію. Зноў-такі, звярніцеся да медыкаў: ёсць некалькі відаў лекаў, што могуць палегчыць сверб і, адпаведна, стрымаць вас ад шкоднай звычкі.

Чаму ж дэрматолагі не ў захапленні ад яе? Насамрэч звычка церці вочы можа сур’ёзна паўплываць і на знешнасць, і на здароўе. Напрыклад, калі рабіць гэта так моцна, што капіляры разарвуцца, вынікам могуць стаць чырвоныя і нібыта стомленыя вочы.

Пакутуеце ад цёмных кругоў пад вачамі? Магчыма, трэба проста перастаць іх церці, бо гэтая звычка якраз спрыяе з'яўленню такога дэфекту. Медыкі называюць гэтую з’яву постзапаленчай гіперпігментацыяй, то-бок парушэннем пігментацыі, якое ўзнікае на месцы траўмавання скуры ці запалення, і чым больш цёмная скура, тым больш выражаная гіперпігментацыя.

Калі пастаянна церці вочы, павышаецца рызыка ліхеніфікацыі — патаўшчэння скуры. Гэта можа зрабіць лініі на скуры больш заўважнымі, падкрэсліць зморшчыны, а таксама прымусіць скуру больш сохнуць і лушчыцца. Такая звычка не толькі шкодзіць скуры, але і можа выклікаць мікрадрапіны рагавіцы. З часам гэта можа прывесці да станчэння і страты яе формы, а адпаведна, і да невыразнага зроку — гэты стан вядомы як кератаконус. Звычка церці вочы асабліва небяспечная для людзей з глаукомай, бо яна можа выклікаць рост ціску ўнутры вока.

Калі вы зразумелі, што хочаце адвучыцца часта церці вочы, перш за ўсё будзьце больш уважлівымі да сябе. Усведамленне таго, што ваша звычка небяспечная, можа быць першым крокам да пазбаўлення ад яе, а разуменне наступстваў павысіць вашу матывацыю. Людзі, якія носяць кантактныя лінзы, могуць паспрабаваць на нейкі час перайсці на акуляры, бо яны будуць бар’ерам і нагадваннем пра неабходнасць устрымацца ад трэння вачэй. Калі ж вы адчуваеце, што самі не можаце пазбавіцца ад звычкі, можна звярнуцца да псіхатэрапіі.

Ёсць і добрая навіна: ніколі не позна пазбавіцца ад звычкі церці вочы. Яе наступствы, магчыма, будуць заўважныя не адразу, але ж для доўгатэрміновага здароўя вачэй і вашай знешнасці вельмі важна пазбавіцца гэтай звычкі.

Торгаецца павека? Тлумачым, што значыць гэты сімптом

Здаровая скура, прыгожая фігура і барацьба з халестэрынам. Прычыны, чаму варта як мага часцей есці яйкі ўсмятку

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру