Фота: President.gov.by

Фота: President.gov.by

«Мы да 7 Лістапада заўсёды (партыя нас так вучыла) рабілі народу падарунак. І канец года амаль, і сельгасработы завяршаюцца. І адна з матывацый, каб пакінуць гэтае свята, у мяне была якраз гэтая: прывыклі людзі атрымліваць падарункі ад улады, адно ад аднаго — давайце пакінем», — патлумачыў палітык.

Ён адзначыў, што ў Беларусі штогод да 7 Лістапада адкрываюцца новыя аб'екты: ад дзіцячых садоў да «буйных вытворчасцяў касмічных маштабаў». Гэта, на яго думку, аргумент для захавання свята.

Варта нагадаць, што завод, які адкрывае сёння Лукашэнка, працуе ўжо амаль год. Да святочнага дня прымеркаваны хіба што ягоны візіт.

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
35
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6