Сёлета ўлетку Анатоль Шумчанка ад безвыходнасці нават размясціў у сацыяльных сетках даныя сваёй карткі з просьбай дапамагчы матэрыяльна.

Аднак на заклік калі і адгукнуліся, то адзінкі.

«Жыццё — суровы настаўнік: мінулыя заслугі ўжо нікому сталі не цікавыя, хутка ўсё забыліся, а на маю просьбу дапамагчы большасць адказала альбо адмовай, альбо простай абыякавасцю, — распавёў Анатоль «Народнай волі». — А некаторыя і таго больш — пісалі: маўляў, сорамна нам за Шумчанку, здаровы мужык, а клянчыць грошы ў жанчын з дзецьмі, хай ідзе працуе ў таксі, мы нікому і нічога не павінны і не абавязаныя, самім бы пражыць, і з якога перапуду нам утрымліваць яго сям'ю, — гэта даслоўна, калі што. Дапамагаючы іншым, калі прасілі, меркаваў, што мне адкажуць узаемнасцю. Адказалі… Вядома, было крыўдна і прыкра… ».

Былы лідар прадпрымальнікаў размясціў сваё рэзюмэ на адным з сайтаў па пошуку працы.

«Адгукнуўся на вакансію аб продажы аўтамабіляў БМВ, таму што люблю гэтую марку машын і ведаю пра яе ўсё, ды і наогул люблю ўсё, звязанае з аўтабізнэсам, але прыйшла адмова, — дзеліцца падрабязнасцямі Шумчанка. — Гатовы быў пайсці прадаваць у іншыя кампаніі, але і там адмова…

Затое без праблем можна працаўладкавацца падсобным рабочым на будоўлю. Хоць сёння!

Пачаў думаць — чаму так? Нібы не дурань і здольны, столькі гадоў кіраваў арганізацыяй, мяняў рашэнні ўрада і мясцовых уладаў, заканадаўцаў на карысць бізнэсу, а прадаваць аўто не бяруць. Ды і наогул нікуды не бяруць…

А ўсё аказалася проста: па-першае, няма вопыту працы (ён усюды патрэбны), а гэта важны момант, па-другое, мне амаль 48 гадоў, а ўсюды хочуць маладых, па-трэцяе, мой багаты мінулы бэкграўнд на ніве грамадска-палітычнай працы (абавязкова, бо паказваеш, дзе раней працаваў), мабыць, палохае працадаўцаў…

Вось і атрымліваецца, што цябе нідзе не чакаюць і асабліва працы, каб працаваць з задавальненнем, не знайсці. А хочацца займацца любімай справай: яна ў мяне была, але адны яе адабралі, а іншыя моўчкі пагадзіліся…».

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
63
Абуральна
18