Два ўзроўні і блізкасць да вадаёма

У Брэсцкай вобласці зараз прадаецца больш за 7300 кватэр. Самыя дарагія прапановы, канечне, у абласным цэнтры. Пры сярэднім кошце квадратнага метра 810 даляраў цана некаторых кватэр «ляціць» за 200 і нават 300 тысяч даляраў. За год цэны на жыллё ў Брэсце выраслі на 3%.

Вось прыклад аднаго з найбольш дарагіх варыянтаў. Кватэра агульнай плошчай 181,3 м² знаходзіцца ў самым цэнтры Брэста — на вуліцы Кірава, што ўсяго за некалькі кварталаў ад галоўнай турыстычнай вуліцы Савецкай. Тут пяць пакояў і тры санвузлы. Кватэра месціцца на 9-м і 10-м паверхах цаглянага дома 1997-га года пабудовы. 

За двухузроўневыя кватэры, як правіла, просяць шмат — гэта пацвярджаюць і прыклады з іншых рэгіёнаў. Адбіваецца і вялікая агульная плошча, і рэдкасць падобных прапаноў. Квадратны метр у гэтай прапанове ацэнены ў $1323 — на 39% вышэй, чым у сярэднім па Брэсце.

Амаль столькі ж, колькі кватэр, прадаецца ў Брэсцкай вобласці прыватных дамоў і катэджаў — больш за 6300. Топавыя па кошце прапановы знаходзяцца ў дыяпазоне 600-800 тысяч USD.

На другім беразе Мухаўца, літаральна за два крокі ад Гершонскага возера, прадаецца асабняк, які цалкам падыходзіць пад азначэнне «Мой дом — мая крэпасць», як і напісана ў аб'яве. За яго просяць $690 тысяч — па $1376 за м².

Тут два паверхі. Першы аддадзены пад гаспадарчыя патрэбы і хобі: на ім месцяцца гараж, лазня, басейн, трэнажорная зала і зімовы сад. На другім паверсе пяць спальняў і кухня-сталовая. На дагледжаным участку плошчай 0,1334 га пабудаваныя альтанка, хлеў і цяпліца.

Сучасны дызайн у новабудоўлях і эксклюзівы ў гістарычнай забудове

Рынак нерухомасці Гродзенскай вобласці больш лаяльны да пакупнікоў — сярэдняя цана квадратнага метра тут не перавышае $612, але за год яна падрасла ўжо на 3,4%. У абласным цэнтры, вядома, жыллё прадаецца даражэй — у сярэднім па $741 за м².

Самыя дарагія прапановы ў Гродне знаходзяцца ў дыяпазоне ад 100 да 200 тысяч даляраў. Сярод іх зноў бачым 2-узроўневую кватэру ў новабудоўлі на ўскраіне абласнога цэнтра за 122 тысячы даляраў ($1069 за м²).

Агульная плошча 4-пакаёвай кватэры — 114.2 м ². Вышыня столяў — 2,7 метра. На другім паверсе знаходзіцца адзіная прастора свабоднай планіроўкі. У кватэры зроблены сучасны рамонт.

У Гродне захавалася шмат жылой гістарычнай забудовы. І таму тут цалкам рэальна знайсці ўнікальныя прапановы, якія наўрад ці адшукаюцца дзесьці яшчэ. Вось адна з іх — 1-пакаёвая кватэра ў самым цэнтры, у доме на пешаходнай вуліцы Савецкай. У ёй беражліва захаваны прыкметы даўніны — сцены вычышчаны да цаглянага мура, што надае кватэры надзвычайны каларыт. Ён падтрымліваецца і дызайнам. Напрыклад, падваконні выкананы з каменю, а ўнутраныя дзверы — з дубу. Аднак там, дзе гэта неабходна, усё зроблена па-сучаснаму. Скажам, поўнасцю заменены трубы і электраправодка.

Цана кватэры — 109 тысяч даляраў (1473 USD за м²). Улічваючы эксклюзіўнасць і месцазнаходжанне, яна абсалютна не здаецца завышанай.

І гэты варыянт у Гродне — не адзінкавы выпадак. Яшчэ адзін прыклад — 3-пакаёвая кватэра агульнай плошчай 88,3 м². Яна знаходзіцца на першым паверсе 2-павярховага дома 1926 года пабудовы, які прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Кватэра мае асобны ўваход з вуліцы, прасторны падвал і прыдамавы ўчастак плошчай 12 сотак.

Стан кватэры далёкі ад ідэальнага, але яе ўнікальнасць робіць цану (149 тысяч USD) апраўданай.

Зрэшты, дастаткова шмат на «Куфар Нерухомасць» і больш звыклых варыянтаў сучасных асабнякоў і катэджаў як у самім Гродне, так і ў вобласці. Топавыя прапановы знаходзяцца ў дыяпазоне ад 300 да 500 тысяч даляраў.

Кватэра з відам на палац і палац з дзвюма кухнямі

У Гомельскай вобласці цэны на нерухомасць адны з самых «лаяльных» у краіне. Сярэдні кошт квадратнага метра — $529. За год ён вырас на 3,4%. У рэгіянальным цэнтры кошт больш высокі — $665 за м².

Самая дарагая кватэра ў Гомелі прадаецца за 300 тысяч даляраў. Гэта па $1363 за квадратны метр. Як і многія варыянты з гэтай падборкі, 5-пакаёвая кватэра мае два паверхі. Але цана абумоўленая не толькі гэтым. Дом, у якім знаходзіцца кватэра, размешчаны ў цэнтры горада, на вуліцы Сялянскай. Літаральна насупраць знаходзіцца парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, палац Румянцавых-Паскевічаў і набярэжная Сожа. Акрамя таго, прапанову адрозніваюць наяўнасць падземнага паркінгу і кругласутачная ахова.

Самы дарагі дом у Гомелі абыдзецца ў 400 тысяч даляраў. У яго велізарная агульная плошча — 427 квадратных метраў, таму цана аднаго «квадрата» слушная — 937 даляраў.

Вось як апісваецца маштабнае збудаванне ў аб'яве: «Два паверхі, пяць спальняў (у тым ліку з гардэробнай), дзве кухні, кладоўкі, тры асноўныя ўваходы і два выхады ў зону барбекю і на тэрасу». У доме ёсць басейн. Натуральна, участак добраўпарадкаваны, на ім нават ёсць дзіцячая пляцоўка. Таксама ёсць ацеплены гараж і адкрытая паркоўка на некалькі аўтамабіляў.

Кватэры да 200 тысяч даляраў і катэджы больш за 300 тысяч даляраў

У сярэднім за квадратны метр у Магілёўскай вобласці просяць $554. За год ён падаражэў на 4,7%. У абласным цэнтры цэны вышэйшыя — 688 USD за м².

Кватэр, даражэйшых за 200 тысяч даляраў, у базе «Куфар Нерухомасць» у гэтым рэгіёне не прадаецца. Вось адзін з найбольш дарагіх прыкладаў — 2-пакаёвая кватэра за 150 тысяч даляраў, размешчаная ў новабудоўлі. Яна не вылучаецца ні размяшчэннем, ні планіроўкай, ні вялікай агульнай плошчай. Цана фарміруецца за кошт стыльнага рамонту і якасных матэрыялаў: італьянская сантэхніка, граніт, керамаграніт, масіў дрэва, дарагая ўбудаваная бытавая тэхніка.

Загарадная нерухомасць у Магілёўскай вобласці прыкметна даражэйшая — ёсць прапановы ў дыяпазоне ад 300 да 400 тысяч даляраў. 

Самая дарагая нерухомасць самага таннага рэгіёна

У Віцебскай вобласці не толькі самая танная нерухомасць з усіх рэгіёнаў (у сярэднім $544 за м²) — яе кошт працягвае зніжацца. За год квадратны метр тут патаннеў на два даляры. Сітуацыя на мясцовым рынку жылля ідзе за сталіцай.

Аднак гэта не значыць, што ў Віцебску не прапануюцца дарагія аб'екты. Самая дарагая кватэра ў рэгіянальным цэнтры прадаецца за 310 тысяч даляраў ($1267 USD за м²). Яна знаходзіцца ў цагляным доме 2004 года пабудовы на вуліцы Гагарына. Тут два ўзроўні, два санвузлы, тры прасторныя зашклёныя лоджыі.

Самы дарагі дом у Віцебску абыдзецца ў 850 тысяч даляраў. Зрэшты, гэта нават не дом, а цэлая сядзіба. Апроч двухпавярховага катэджа агульнай плошчай каля 1500 м², тут прадаецца таксама 2-узроўневы лазневы комплекс з басейнам і тэрасай. Ёсць і месца для барбекю на беразе ўласнай сажалкі. А таксама гараж на два аўтамабілі.

Падкупляе і месцазнаходжанне — берагавая паласа Заходняй Дзвіны і хваёвы лес вакол. Усё гэта — не проста ў межах Віцебска, а яшчэ і зусім недалёка ад цэнтра горада.

Таксама звернем увагу на дом за 687 тысяч даляраў. Гэта абсалютна ўнікальны аб'ект. 2-павярховы старажытны дом знаходзіцца на вуліцы Янкі Купалы ў гістарычным цэнтры горада, усяго за 300 метраў ад Ратушы. У доме размешчаны дзве 4-пакаёвыя кватэры — плошчай 91,06 м² і 98,3 м². Плошча зямельнага ўчастка прыдамавой тэрыторыі, які прапаноўваюць у арэнду, — 1,8 соткі.

Толькі на пляцоўцы «Куфар Нерухомасць» у Беларусі зараз выстаўленыя на продаж больш за 43 тысячы кватэр і больш за 26 тысяч дамоў і катэджаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
доча Макса Дизайнера / Адказаць
05.11.2022
как ая ж
красата
Максик, пакупаем усё!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру