Падчас размовы добраахвотнікі расказалі Клічко пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і асабліва падкрэслілі, што абсалютная большасць беларусаў падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і катэгарычна негатыўна ставяцца да выкарыстання тэрыторыі іх краіны для агрэсіі супраць украінскага народа.

Таксама былі абмеркаваныя пытанні дапамогі з боку кіеўскай гарадской адміністрацыі Палку Каліноўскага. Віталь Клічко падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 года. 

Акрамя Клічко, у сустрэчы з украінскага боку браў удзел і народны дэпутат Ігар Гузь.

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2