Выданне піша: штогод у гэты час адбываецца малітва за памерлых. Традыцыйную актаву малітвы за памерлых сёлета праводзяць ля сценаў зачыненага Чырвонага касцёла, а не ў самім храме.

Вернікі нясуць знічы да труны фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча, якая знаходзіцца пры храме.

У мінулыя гады ля ўвахода ў Чырвоны касцёл размяшчалі сімвалічны алтар, вакол якога з'яўляліся сотні лампадак — іх ставілі вернікі ў знак малітвы за сваіх родных, якія адышлі ў вечнасць.

Што тычыцца цяперашняй сітуацыі з Чырвоным касцёлам, то пэўнасці з ім няма, на звароты да дзяржаўных органаў адказаў не прыходзіла.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
3