Хасейн Амір-Абдалахіян з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Фота: Maxim Shemetov/Pool Photo via AP

«Мы прадалі абмежаваную колькасць дронаў Расіі за некалькі месяцаў да вайны ва Украіне», — цытуюць журналісты заяву Амір-Абдалахіяна.

У той жа час кіраўнік МЗС сцвярджае, што Тэгеран нібыта не ведаў пра выкарыстанне дронаў супраць Украіны.

«Калі (Кіеў) мае дакументы, якія пацвярджаюць, што Расія выкарыстала іранскія дроны ва Украіне, яны павінны даць іх нам. Калі нам дакажуць, што Расія выкарыстоўвала іранскія дроны ў вайне супраць Украіны, мы не застанемся абыякавымі», — дадаў ён.

Супрацоўніцтва Расіі і Ірана актывізавалася пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. У гэтай вайне, як заявілі Украіна і заходнія краіны, Расія выкарыстоўвае дроны-камікадзэ Shahed-136 іранскай вытворчасці, якія былі задзейнічаныя, у прыватнасці, падчас масіраваных удараў па ўкраінскіх гарадах у кастрычніку.

Паводле звестак Washington Post, Іран таксама пагадзіўся таемна перадаць Расіі балістычныя ракеты малой далёкасці класа «зямля-зямля» Fateh-110 і Zolfagha.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Mike / Адказаць
05.11.2022
Здагадаўся, якое будзе апраўданне, нават не чытаючы навіну. «Дроны звольніліся яшчэ ў мінулым годзе». Якія ж гэтыя дыктатуры ўсе аднолькавыя, як пад капірку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру