Паводле Baza, Іонкін з іншымі вайскоўцамі падчас знаходжання на фронце вёз боепрыпасы, калі пачаўся абстрэл. Яго выкінула з машыны і ён зламаў нагу. Пасля гэтага Іонкіна адправілі ў шпіталь у Астраханскай вобласці, а затым ён вярнуўся на радзіму ў Кастрамскую вобласць.

Доўгі час Іонкін знаходзіўся на бальнічным і ў пачатку лістапада адправіўся зноў у вайсковую часць для праходжання медкамісіі. Учора ўвечары ён стэлефанаваўся са сваякамі і сказаў, што ў яго ўсё добра. А пасля размовы з імі адправіўся ў начны клуб «Палігон», дзе ўступіў у бойку і зладзіў феерверк з сігнальнай ракетніцы, які прывёў да пажару і смерці 15 чалавек.

Клуб «Палігон» быў, дарэчы, звязаны з уладамі. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што яго ўладальнікам з'яўляецца дэпутат абласной Думы ад «Адзінай Расіі», ураджэнец Азербайджана Іхтыяр Ілдыр-аглы Мірзоеў.

Клас
30
Панылы сорам
18
Ха-ха
44
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4