«Больш, чым ліст з Хогвартса, бармэны чакаюць толькі e-mail пра тое, што твой праект намінаваны ў самы прэстыжны міжнародны рэйтынг бараў WORLD'S 50 BEST BARS. І мы яго дачакаліся!», — падзяліліся прадстаўнікі бара ў сваіх сацсетках.

Сутнасць рэйтынга — у тым, што эксперты штогод інкогніта наведваюць сотні устаноў па ўсім свеце і праводзяць па выніках гэтых візітаў своеасаблівае «галасаванне». Сярод знаўцаў — кіраўнікі інфармацыйных парталаў і СМІ, бартэндары, амбасадары алкагольных кампаній і гэтак далей. У кастрычніку балы экспертаў складаюцца, і па іх суме фарміруецца рэйтынг з найлепшых бараў свету.

Праўда, мінскі Gin&It трапіў крыху ў іншы спіс. Гэта так званы «суцяшальны рэйтынг» для тых, хто набраў шмат балаў, але не ўвайшоў у асноўны топ-100. Тым не менш беларусы радыя і гэтаму.

«Асабіста для нас гэта ўсведамленне, што мы знаходзімся на сваім месцы. Гэта значыць, што быць гасцінным і шмат балбатаць — наша пакліканне. Гэта значыць, што шчырасць ва ўсмешцы заўсёды адчуваецца інтуітыўна», — напісалі прадстаўнікі мінскай установы.

Бар Gin&It знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, раней там быў іншы бар — Kew London.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру