48-гадовы прадпрымальнік, трэнер па футболе з Ваўкавыска быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Таксама Алег павінен быў выплаціць «пацярпеламу» міліцыянту Вячаславу Іванову 2 000 рублёў.

Разам з ім да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» была асуджана і яго жонка Анастасія Фаміна, якая кінулася мужу на дапамогу. На судзе Фаміны сваёй віны не прызналі.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5