Фота: csl.bas-net.by. Алег Давыдзенка

Фота: csl.bas-net.by. Алег Давыдзенка

Пачынаючы прыкладна з 26 кастрычніка Камітэт дзяржаўнай бяспекі правёў масавыя затрыманні ў Нацыянальнай акадэміі навук. Забралі як мінімум 44 супрацоўнікаў. Пазней стала вядома, што 41 адпусцілі. Сёння «Нашай Ніве» стала вядома, што затрыманні працягваюцца, і сярод арыштаваных — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Давыдзенка.

На гэты момант яго ўтрымліваюць у ізалятары на Акрэсціна.

Фармальна затрыманне адбылося а 7 гадзіне раніцы на Дзяды, 2 лістапада. Затрыманая і жонка навукоўца, Наталля.

«Да мяне прыйшла інфармацыя, што іх забралі за пратэсты 2020 года. Алег Георгіевіч вельмі прынцыповы чалавек. Магчыма, у ягоным тэлефоне знайшлі фота. Акрамя таго, у 20-м ён падпісваў ліст вучоных супраць гвалту ў краіне пасля выбараў і выйшаў з афіцыйнага прафсаюза. І наогул ён вельмі прамалінейны і «нязручны» для некаторых асобаў чалавек», — адзначае адзін з калег Алега Давыдзенкі.

Паводле яго, 4 лістапада дзяржаўны адвакат звярнуўся па характарыстыку з месца працы на свайго падабароннага.

Алегу Давыдзенку 71 год. Яго навуковая, працоўная дзейнасць звязана з Інстытутам генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук Беларусі.

У 1990 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Цытаплазматычная зменлівасць сельскагаспадарчых раслін». У 2000 г. быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. Ён аўтар 300 навуковых работ, у тым ліку 5 манаграфіяў, 1 падручніка, 19 гатункаў раслін.

а

Давыдзенка быў двойчы ўганараваны прэміяй Нацыянальнай акадэміі. 

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
19
Абуральна
203