Па словах аднаго з відавочцаў, узброеныя сілавікі ўварваліся на вечарынку каля трох гадзін ночы і загадалі прысутным легчы тварам у падлогу.

«Больш за ўсё я ашалеў ад таго, што яны ўсе былі са зброяй. Вось гэта было вельмі страшна. Хто не клаўся, таго пі*дзілі. У майго знаёмага каля носа і на барадзе парэз. Хто паднімаў галаву, іх адразу апускалі. Кагосьці нагой, кагосьці па рэбрах маглі ламануць. Стаўленне было максімальна жудаснае», — распавёў ён «Медыязоне».

Наведвальнікаў і супрацоўнікаў Hide, якія ляжалі на падлозе, абнюхаў міліцэйскі сабака, распавёў відавочца.

«Хадзіў чувак з вялікім пакетам, у ім нешта белае як у капсулах было. Амаль адразу, як сабака мінаў, людзей пачыналі аглядаць. Агляд адзення, тэлефона, заходзілі ў тэлеграм, у фота. Былі дзяўчаты, якія вельмі жорстка гарлапанілі і спрабавалі адстойваць свае правы», — успамінае ён.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
152