«Дзякуй усім, хто падтрымаў і турбаваўся, я выйшаў з Акрэсціна.

У якасці справаздачы: за час зняволення для сукамернікаў прачытаны курс лекцый па беларускай літаратуры XI—XV стагоддзяў у поўным аб'ёме. Колькасць слухачоў вагалася ад 18 да 31 у 6-меснай камеры.

Таксама прачытаны лекцыі па квантавай механіцы, японскай эстэтыцы, філасофіі піфагарэйцаў, структуры чалавечага вока, афтальмалагічных захворваннях і метадах іх лячэння, філасофскай сістэме Марціна Хайдэгера, авіяцыйных рэактыўных рухавіках, гісторыі падводнага флоту ад пачатку да ХХІ ст., практычных спосабах ачысткі нафтавых адходаў, гісторыі сіцылійскай мафіі.

Браў удзел у семінарах-дыспутах «Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі 1917 года» і «Лепшыя здабыткі сучаснай замежнай і айчыннай літаратуры». Так што трэба ўносіць прапанову ў МУС, каб палітычным пасля Акрэсціна выдавалі не даведку, а адмысловы сертыфікат.

Было ў камеры з намі і пару крымінальных, але іх трымалі ў руках, нават не дазвалялі мацюкацца. Яны ахвотна ішлі на кантакт і падпарадкоўваліся агульным правілам. Адзін хлопец псіхічна хворы быў. Вельмі шкада яго, бо яму не давалі патрэбных лекаў, а без іх ён упадае ў дэпрэсію і ўсяго палохаецца.

Бамжоў двое было, але па чарзе. Адзін зваўся Сірожа. Яго адмылі яшчэ да мяне, і ён ціха сядзеў у куточку. Пасля яго адпусцілі. Пасадзілі наступнага. Але ён сам адмыўся, бо сам прасіўся да палітычных. Яго нават выводзілі з камеры на ўсялякія работы. Аднойчы яму далі на кухні велічэзную торбу турэмных катлет, дык ён прынёс у камеру «для ўсіх». Мы елі — чаму ж не?! Чалавек жа стараўся, зарабіў, нёс, клапоцячыся аб нас, бо перадачы не аддаюць.

Бялізны, натуральна, няма, прагулак таксама, ад спёртага паветра ва ўсіх кашаль, і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта святое.

Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу. Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце. Паклалі яго пад краты, дзе троху цягне халодным паветрам. Так ён мог спаць.

Тым, хто памятае Савецкі Саюз, псіхалагічна лягчэй: мы, у адрозненне ад моладзі, не здзіўляемся, што «к людям можно вот так относиться», мы нічога не чакаем, ні на што спадзяёмся і ні ў што не верым. Закрылі? Ну дык сядзі і не злуй «гражданина начальника», бо самому ж горш будзе. Прыйдзе час — і ўсё вернецца. Вернецца абавязкова! Бо век так не будзе. Жыве Беларусь!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Не такі як ёсць / Адказаць
07.11.2022
Калі я зноў напішу што беларусы маюць тое што маюць бо моўчкі церпяць, НН таксама не надрукуе мой каментар?
22
Valadzimir / Адказаць
07.11.2022
Не такі як ёсць, беларусы моўчкі церпяць, і таму маюць тое што маюць, таму што ім няма чаго сказаць у адказ, бо ў іх няма ні нацыянальнай гісторыі, ні нацыянальнай ідэі.
11
Anatol Starkou / Адказаць
07.11.2022
Не такі як ёсць,Не толькі твой, а і мой не надрукавала. Я яео пакініуў на фб страноцы героя артыкула. Ўвогуле НН друкавала палову маіх каментаў на яе форуме.
Бывай Наша Ніва. Малаціць па клаве, ўпустую марнуючы свой час, болей не жадаю. Трэцяга майго прышэсця на НН не будзе. 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру