У гэтай мясцовасці, як заявіў на брыфінгу віцэ-прэм’ер і міністр абароны краіны Марыюш Блашчак, размешчаная баявая авіяцыйная брыгада ЗША, узброеная ўдарнымі верталётамі Apache.

«Для гэтых верталётаў на працягу некалькіх гадоў мы падрыхтуем базу ў выглядзе ангараў і складоў, а таксама паліўную базу, каб верталёты маглі дзейнічаць з Повідза», — удакладніў Блашчак.

Паводле слоў міністра, Повідз «ператвараецца ў вайсковы комплекс, рыхтуецца падтрымліваць польскія сілы і сілы НАТА на ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу». Гэтым летам там пачалося будаўніцтва склада для боепрыпасаў ЗША.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?