Фота: БелТА
Удзел у фінале выніковага турніру ўзняў беларуску на пятае месца сусветнага рэйтынгу, Каралін Гарсія стала чацвёртай ракеткай свету.
Адметна, што на гэтым турніры Арына здолела перамагчы тройку лідараў сусветнага рэйтынгу.
У паўфінале яна была мацней за першую ракетку планеты польку Ігу Свёнтэк, а на групавым этапе перамагла туніскую тэнісістку Онс Джабер (2) і амерыканку Джэсіку Пегулу (3). Прайграла Марыі Сакары (5) з Грэцыі ў стартавым матчы.





