Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін здзейсніў малебен, асвяціў крыжы на купалах і капліцу Стыліяна Пафлагонскага, размешчаную на тэрыторыі храмавага комплексу, а таксама заклаў у сцяну капліцы капсулу часу з пасланнем нашчадкам.

Царква будуецца на ўзвышшы каля станцыі метро «Магілёўская». Як расказаў настаяцель прыхода, протаіерэй Алег Паповіч, вышыня храма складае 33 метры. Ён выкананы ў візантыйскім стылі, а ўнутранае ўбранне царквы будзе ўпрыгожана мазаікай ў залатых танах.

Адзін з пяці купалоў, якія з'явіліся над царквой, — самы вялікі ў Беларусі, ён важыць 12 тон. Чатыры іншыя купалы маюць вагу па 6 тон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Вольга / Адказаць
08.11.2022
Цьху, ардыншчына.
0
авроо / Адказаць
08.11.2022
Самы вялікі купао і самая вялікая колькасць рэпрэсій. Супадзенне?? Не думаю.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / Адказаць
08.11.2022
За 30 гадоў незалежнасці Беларусі праваслаўная царква так і не пазбавілася ад мядзведжых абдымкаў старэйшага брата, яго імперскасці, пратухлага рускага міру... Усё тыя самыя мусульманскія купалы з пазалотай, новыя храмы муруюць у стылі тых самых мураўёвак, ну, ці як тут візантыек. Свайго нічога не прыдумалі, свайго стылю, які б паказваў, што храм узведзены у часы незалежнай Беларусі.  Вам кажуць: Дарагія калгаснікі беларусы -- тут Расея была, ёсць і будзе заўсёды!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру