Што на мяжы цяпер?

Па стане на 14 гадзін 8 лістапада чэргаў з легкавікоў на выезд з Беларусі амаль няма. У «Прывалках» на выезд з Беларусі чакаюць больш за 10 машын, а ў «Баброўніках» — больш за 60. 

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by па стане на 14:00

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by па стане на 14:00

Польшча

Аднак цягам выходных сітуацыя выглядала інакш. Чытач са Слоніма распавядае, што дарога з райцэнтра да Беластока (каля 150 км) заняла ў яго каля 16 гадзін. І гэта пры тым, што мужчына ехаў на рэйсавым аўтобусе.

«Аб 11-й раніцы мы выехалі са Слоніма, праз паўтары гадзіны патрапілі на тэрмінал з беларускага боку, хвілін праз дваццаць пачалі праходзіць пашпартны кантроль, які цягнуўся менш за гадзіну. Прайшлі кантроль у беларусаў, праехалі шлагбаум — і далей пачаўся трэш. На ўездзе да палякаў мы прастаялі 12 гадзін», — згадвае чытач. 

Па словах падарожніка, перад іх аўтобусам было яшчэ 12 бусікаў і аўтобусаў, на афармленне кожнага з іх сыходзіла па гадзіне. У выніку рэйсавы аўтобус спазніўся на 12 гадзін у параўнанні з тым, як мусіў прыехаць па раскладзе.

Як вынікае, шматгадзінныя затрымкі на мяжы адбываюцца не толькі па выходных. Беларусы, якія 1 лістапада ехалі на аўтобусе з Мінска ў Беласток, распавядаюць, што толькі на само перасячэнне мяжы ў іх сышло 10 гадзін.

Перасячэнне мяжы на ўласным аўто таксама займала нямала часу. Напрыклад, у гэты панядзелак, каб патрапіць у Беласток праз пункт пропуску «Бераставіца», людзям даводзілася стаяць у чарзе па 10-14 гадзін у кожны бок. 

ПП «Варшаўскі мост». Фота: тэлеграм-канал «Warshawka» 

ПП «Варшаўскі мост». Фота: тэлеграм-канал «Warshawka» 

У пункце пропуску «Брэст» таксама назіраліся даволі вялікія чэргі. Чытачы, якія ў пятніцу ехалі праз яго ў Польшчу, распавядаюць, што на перасячэнне мяжы ў іх сышло каля 8 гадзін. «Назад вярталіся ў панядзелак праз «Бераставіцу», праезд заняў каля 3,5 гадзін», — дзеляцца чытачы.

Літва

Некаторыя, каб не стаяць у чарзе ў пункце пропуску «Бераставіца-Баброўнікі», вырашаюць ехаць у Польшчу праз Літву. Часам, зрабіўшы крук, можна сэканоміць шмат часу, але так бывае не заўжды. 

Чытачы, якія такім чынам вырашылі патрапіць у Польшчу, для праезду мяжы абралі пункт пропуску «Прывалка». Стаўшы ў чаргу ў нядзелю вечарам, у Літве яны апынуліся толькі ў панядзелак днём. Праезд мяжы ў адзін бок заняў каля 21 гадзіны.

На літоўскім кірунку, апроч «Прывалак», даволі напружанай выглядала сітуацыя ў пункце пропуску «Каменны лог». Людзі, якія сталі ў чаргу ў суботу раніцай, у Літву патрапілі толькі вечарам.

«Праезд праз граніцу заняў каля 12 гадзін. Назад вярталіся ў панядзелак праз «Катлоўку», на мяжу прыехалі пасля абеду. Праходжанне граніцы заняло больш за 6 гадзін», — кажа чытач.

Латвія

Латвійскі кірунак традыцыйна з'яўляецца найменш загружаным, але і там на мінулых выходных было не ўсё так проста. 

Чытачы распавядаюць, што ў ноч з пятніцы на суботу праезд праз мяжу ў пункце пропуску «Урбаны» заняў 5 гадзін.

«Вельмі павольна працаваў латвійскі бок. У Беларусь вярталіся ў нядзелю ўжо праз Літву. Праезд мяжы праз «Катлоўку» заняў усяго паўтары гадзіны», — дзеляцца чытачы.

Клас
12
Панылы сорам
21
Ха-ха
21
Ого
11
Сумна
21
Абуральна
57