Вывучыўшы ўвесь масіў інфармацыі, рэдакцыя «Флагштока» прыйшла да высновы, што матэрыялы са смартфона не з'яўляюцца фальсіфікацыяй і верыфікуюцца звесткамі з сацыяльных сетак ўладальніка смартфона і яго блізкіх.

Гэты матэрыял грунтуецца на фотаздымках, якія захоўваліся на прыладзе, а таксама асабістай перапісцы вайскоўца з жонкай у сетцы Viber і яго калегамі ў чатах сетак Telegram і WhatsApp.

Павел Юр'янаў у дарозе ў Беларусь у лютым 2022 года

Інфармацыя са смартфона дазволіла вызначыць, што ён належаў намесніку камандзіра роты па выхаваўчай рабоце 37-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады, якая дыслакуецца ў горадзе Кяхта ў Бураціі, маёру Паўлу Юр'янаву.

З фота пашпарта, знойдзенага ў тэлефоне, пазначана, што ён нарадзіўся ў вёсцы Харанхой (Рэспубліка Бурація) у 1980 годзе. Змест перапіскі зампаліта дазваляе ацаніць маральны дух расійскага вайскоўца перад пачаткам уварвання ва Украіну.

Зыходзячы з перапіскі, можна меркаваць, што падрыхтоўка да нападу пачалася яшчэ ў 2021 годзе. Пра тое, што выхадных больш не будзе, маёр расказаў сваёй жонцы яшчэ 23 снежня 2021 года. З вайсковай часці Юр'янава не адпусцілі нават на Новы год.

Усведамленне таго, што адбываецца, было сур'ёзным стрэсам, які прымушаў прымаць заспакаяльныя прэпараты. Пра тое, што муж можа апынуцца на вайне, відаць, ведала і ягоная жонка.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне вайскоўцаў, якіх рыхтавалі да вайны, было арганізавана вельмі слаба. Пра гэта можна меркаваць па тым, што Юр'янаву перад адпраўкай куртку і кітайскую радыёстанцыю набывала жонка.

Нягледзячы на ўнутраную трывогу, зампаліт працягваў кіраваць прапагандысцкай працай сярод вайскоўцаў. «Узброеныя Сілы РФ на перадавых рубяжах барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Экстрэмізм і тэрарызм як пагроза нацыянальнай бяспецы Расіі», «Патрыятызм — статутны і маральны абавязак вайскоўца» — тэмы лекцый, якія ён арганізоўваў па дарозе ў Беларусь.

Эшалоны з расійскімі вайскоўцамі прыбылі ў Беларусь у канцы студзеня. Па фатаграфіях з тэлефона можна меркаваць, што месцам прамежкавай дыслакацыі быў Рэчыцкі раён. Пра тое, што гэта будуць не проста вучэнні, маёр, відаць, распавёў сваёй жонцы 4 лютага. З таго дня ён не хаваў, што можа больш ніколі не вярнуцца дадому.

Ужо ў Беларусі высветлілася, што частка вайскоўцаў не атрымала належнага грашовага забеспячэння. «Флагшток» налічыў у памяці тэлефона 17 адпаведных рапартаў. Аказалася, што гэтыя вайскоўцы былі залічаныя ў склад часці перад самай адпраўкай. Асабовыя справы яшчэ не паспелі прыняць, таму зрабіць налічэнне грошай ім паабяцалі толькі ў сакавіку.

Перапіска зампаліта змяшчае доказы выкарыстання тэрыторыі Беларусі для агрэсіі супраць Украіны. У тэлеграм-чаце «На барыкады» 6 лютага былі апублікаваныя шыфры перамоўнай табліцы, якія змяшчаюць назвы паселішчаў Гомельскай вобласці: палігон Баршчоўка, палігон Баранавічы, н. п. Рэчыца, н. п. Бязуева (верагодна, Бязуеў, вёска недалёка ад Рэчыцы, дзе размяшчаўся палявы вайсковы лагер у студзені—лютым 2022 года).

Палявы лагер УС РФ каля вёскі Бязуеў Рэчыцкага раёна на спадарожнікавых здымках 2 лютага 2022 года (крыніца: BAP Intel)

У гэтым жа самым чаце змяшчаецца доказ выкарыстання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка для агрэсіі супраць Украіны. Месцам выгрузкі ўзбраення і вайсковай тэхнікі пазначаная «кінутая вёска». Яе каардынаты адпавядаюць урочышчу Дзярновічы (адселеная ў 1986 годзе з-за радыяцыі вёска Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці).

Групоўка, сфармаваная на захад ад ракі Прыпяць, брала ўдзел у ваенных дзеяннях у Жытомірскай вобласці, ажыццяўляла захоп Чарнобыльскай АЭС, а таксама штурмавала паўночна-заходнія прыгарады Кіева. Больш дакладных сведчанняў пра далейшы шлях зампаліта смартфон не ўтрымліваў.

Такім чынам, па перапісцы можна аднавіць шлях маёра Юр'янава: каб дабрацца ад вайсковай часці, размешчанай у бурацкай Кяхце, да беларуска-ўкраінскай мяжы ў Нараўлянскім раёне, ён пераадолеў больш за шэсць тысяч кіламетраў.

23 лютага, за дзень да нападу, маёр Юр'янаў сфатаграфаваў парадак калоны вайсковай тэхнікі, у якой налічвалася 62 транспартныя сродкі: пераважна КамАЗы, Уралы і ЗІЛы (разліковая даўжыня калоны 3 150 метраў).

16 сакавіка зампаліт сфатаграфаваў новы спіс тэхнікі. Гэтым разам у ім было толькі 15 транспартных сродкаў, адзін з якіх быў выкраслены. Нумары транспартных сродкаў і прозвішчы вайскоўцаў супадаюць з часткай прозвішчаў, якія былі пазначаныя ў калоне за дзень да нападу.

Сацыяльныя сеткі Юр'янава на сённяшні дзень не актыўныя: апошні зафіксаваны візіт у сетку «Вконтакте» адбыўся 17 лютага 2022 года, за тыдзень да пачатку вайны. Апошнія запісы, зробленыя гаспадаром тэлефона, датаваныя 17 сакавіка. У сеціве некралогаў аб гібелі Юр'янава ягоныя сваякі і калегі не публікавалі, у бурацкіх СМІ такія публікацыі таксама не былі знойдзеныя.

У адной з сацыяльных сетак «Флагшток» задаў пытанне пра лёс Юр'янава ягонаму знаёмаму. Той паведаміў, што Юр'янаў загінуў ва Украіне ў сакавіку 2022 года. У Юр'янава засталіся дзве непаўналетнія дачкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

18
jon / Адказаць
08.11.2022
žalostno
3
Жалко что так всё вышло / Адказаць
08.11.2022
Зачем, зачем они это затеяли? Ведь никто их не трогал! Жили бы сейчас и ходили бы в свой Мак, и всё было бы как прежде, но нет! Так вляпаться в историю это надо постараться!
1
счётчик Гейгера / Адказаць
08.11.2022
Змест перапіскі зампаліта дазваляе ацаніць маральны дух расійскага вайскоўца перад пачаткам уварвання ва Украіну.
https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/302663

теперь становится понятно, почему картофельный фюрер запретил рассамтривать 2 мировую и её часть с 22.06.1941г.  с разных ( западной и его-фюрера точки зрения). Всё как у М.Булгакова в Мастере и Маргарита - есть единственно правильная единая точка зрения.На события в Москве.
Если россия сохранится, а я даю на это 10 процентов. эти шовинсткие ухари  будут рассказывать об успехах российской армии, забывая об загрядотрядах НКВД ( чечены,вагнер), пьянстве бесропудным, перестрелках между собой и т.д.).Тоже было в 1941-1945гг..
Понимаю Украинцев с нелюбовью к Белорусам. Сражаться надо или подставлять русским ж.... ФИЛОСОФИЯ ЖИЗНИ.
PS/ а есть ещё Адбеливацель М.( 26.05.2009г) и прочик прыстасаванцы из НЖО....
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру