Амерыканскае выданне нагадвае пра выступ Зяленскага ў панядзелак, у якім той пералічыў пяць асноўных умоў міру з Расіяй:

— аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны;

— павага да Статута ААН;

— выплата кампенсацый за нанесеную ў час вайны шкоду;

— пакаранне ўсіх вінаватых у злачынствах;

— прадастаўленне гарантый, што вайна не паўторыцца.

Пры гэтым, як сказана ў публікацыі, Зяленскі не згадаў, што перамовы з Масквой могуць адбыцца, толькі калі прэзідэнт Уладзімір Пуцін будзе адхілены ад улады.

«Перамена, як сказала адна з крыніц, адбылася пасля некалькіх дзён перамоваў паміж Кіевам і Вашынгтонам, у тым ліку асабістай сустрэчы з Зяленскім дарадцы па нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана, — пішуць аўтары. — Са слоў высокапастаўленага супрацоўніка адміністрацыі [ЗША], амерыканскія чыноўнікі проста не прасілі Зяленскага і ягоных дарадцаў аб змене пазіцыі, але перадалі, што Кіеў павінен прадэманстраваць жаданне скончыць вайну на разумных і мірных умовах».

Раней Зяленскі неаднаразова казаў, што не мае намер весці перамовы з цяперашнім прэзідэнтам Расіі пасля таго, як Крэмль паспрабаваў анексаваць чатыры ўкраінскія рэгіёны (у дадатак да Крыма). Аб якіх-небудзь зменах гэтага прынцыпу ўкраінскія ўлады не паведамлялі.

Амерыканскія СМІ, у тым ліку газеты Washington Post і Wall Street Journal, раней пісалі, што Саліван прапаноўваў Зяленскаму прадэманстраваць гатоўнасць да міру, каб схіліць на свой бок сусветную супольнасць.

Пры гэтым журналісты падкрэслівалі, што Вашынгтон не імкнецца прымусіць Кіеў пайсці на якія-небудзь саступкі.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
12