Фота: БелТА

Фота: БелТА

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што Катар стаў першай арабскай краінай, якая атрымала права на правядзенне чэмпіянату свету па футболе, і краіна вельмі ва ўсё гэта матэрыяльна ўклалася: «Як краіна, якая неаднаразова прымала буйныя міжнародныя пяршынствы, мы выдатна ведаем, якіх намаганняў, у тым ліку фінансавых, арганізацыйных і чалавечых, гэта патрабуе».

Глаз правёў і іншыя паралелі: маўляў, з Беларуссю таксама абыходзяцца несправядліва, таму яна і салідарызуецца з Катарам: «На жаль, для асобных цынічных функцыянераў на Захадзе спорт ужо даўно стаў адным з інструментаў задавальнення сваіх палітычных амбіцый і дасягнення мэтаў. Беспадстаўнае адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах спартсменаў-паралімпійцаў кажа пра тое, што ў іх няма нічога святога. І якое права яны маюць крытыкаваць?»

Прэс-сакратар МЗС адзначыў таксама, што беларускі бок давярае заявам кіраўніцтва Катара, якое ўсё, маўляў, даступна тлумачыць, і заявіў, што «мы таксама паважаем права кожнай дзяржавы на свой шлях развіцця, культуру і ідэнтычнасць».

Варта адзначыць, што ў рэжыму Лукашэнкі з Катарам і яго кіраўніцтвам даўнія сувязі. Катарскім шэйхам сярод іншага здадзеныя ў доўгатэрміновую арэнду вялікія лясныя масівы, ёсць шмат іншых кірункаў супрацоўніцтва, многія з якіх — патаемныя. Таму зусім не дзіўна, што падпарадкаванае рэжыму МЗС робіць такія заявы па справах, якія Беларусі непасрэдна не надта і датычаць: беларуская зборная на мундыяль не прабілася, а заўзятараў з нашай краіны ў Катар дабярэцца таксама яўна не вельмі шмат. 

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4